аціра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.
1. разм. Церціся аб што-н.
Сабака аціраўся ля ног.
2. Быць, знаходзіцца дзе-н., каля каго-н. без пэўнага занятку; хадзіць, швэндацца, нічога не рабіць (разм., пагард.).
А. каля начальства.
аціра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.
У выразах: аціраць халадкі (разм.) — ухіляцца ад работы, гультаяваць; аціраць бакі (разм.) — бадзяцца, швэндацца.
аці́снуць, -ну, -неш, -не; -ні; -нуты; зак., што.
Тое, што і абціснуць.
|| незак. аціска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
аці́хнуць, -ну, -неш, -не; аціх, -хла; -ні; зак.
1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Стаць цішэйшым (пра гукі, шум і пад.).
Падвечар вуліца аціхла.
2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Спыніцца, аслабець у дзеянні (пра стыхійную з’яву).
Завея к ночы аціхла.
3. Супакоіцца, прыціхнуць.
Гаспадар аціх.
|| незак. аціха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
ацішэ́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак.
Тое, што і аціхнуць.