Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ацяжа́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., каго-што.

Тое, што і абцяжарыць.

|| незак. ацяжа́рваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. ацяжа́рванне, -я, н. і ацяжа́ранне, -я, н.

ацяжэ́ць гл. цяжэць.

ацялі́цца гл. цяліцца.

ацяплі́ць, ацяплю́, ацёпліш, ацёпліць; ацёплены; зак., што.

Абагрэць (памяшканне) пры дапамозе печаў або спецыяльных прыстасаванняў; зрабіць цёплым.

А. дом.

|| незак. ацяпля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е і аце́пліваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. ацяпле́нне, -я, н. і аце́пліванне, -я, н.

ацяпля́льны, -ая, -ае.

1. Які служыць для ацяплення, уцяплення, абагрэву.

А. матэрыял.

2. Які мае адносіны да ацяплення.

А. сезон.

Ацяпляльная сістэма.

ацяро́бкі, -аў.

Тое, што і пацяробкі.

ацяру́швацца гл. ацерушыць.

ацяру́шваць гл. ацерушыць.

ацярэ́блівацца гл. ацерабіцца.

ацярэ́бліваць гл. ацерабіцца, ацерабіць.