Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

напрактыкава́цца гл. практыкавацца.

напраку́дзіць гл. пракудзіць.

напралёт, прысл.

Без перапынку, увесь час.

Працаваць усю ноч н.

напрало́м, прысл.

Не лічачыся з перашкодамі, абставінамі (пры дасягненні мэты).

Ісці н.

Дзейнічаць н.

напра́мак, -мку, мн. -мкі, -мкаў, м.

1. Лінія руху, бок, у які накіраваны рух, дзеянне.

Ісці ў паўночным напрамку.

Змяніць н.

2. перан. Шлях развіцця чаго-н.

Н. развіцця краіны.

3. Участак фронту.

Баі на заходнім напрамку.

4. Грамадская, навуковая і інш. плынь.

Рэалістычны н. у літаратуры.

5. у знач. прысл. напра́мкам. У кірунку да чаго-н.

Пайсці напрамкам да лесу.

Браць (узяць) напрамак — пачынаць рухацца, ісці ў якім-н. напрамку.

напрамі́лы,

У выразе: напрамілы бог — што ёсць сілы клікаць, крычаць, прасіць.

напрамкі́, прысл. (разм.).

Тое, што і напрасткі.

напраро́чыць гл. прарочыць.

напрасава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; -сава́ны; зак.

1. што. Выпрасаваць добра, акуратна.

Н. сукенку.

2. чаго. Выпрасаваць нейкую колькасць чаго-н.

Н. бялізны.

напрасі́цца, -рашу́ся, -ро́сішся, -ро́сіцца; зак.

1. Просьбамі і намёкамі дабіцца запрашэння на ўдзел у чым-н.

Н. ў госці.

2. на што. Сваімі паводзінамі выклікаць якія-н. адносіны да сябе.

Н. на камплімент.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Узнікнуць, з’явіцца.

Напрасілася рашэнне.

|| незак. напро́швацца, -аюся, -аешся, -аецца.