Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

напо́рны², -ая, -ае.

Тое, што і напорысты.

|| наз. напо́рнасць, -і, ж.

напо́рысты, -ая, -ае.

Які рашуча дабіваецца сваёй мэты, настойлівы.

Н. чалавек.

Н. характар.

|| наз. напо́рыстасць, -і, ж.

напо́ўніцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ніцца; зак.

1. Стаць поўным, занятым; насыціцца, запоўніцца чым-н.

Вежа напоўнілася вадой.

Пакой напоўніўся пахамі.

2. перан. Стаць поўнасцю занятым якімі-н. думкамі, пачуццямі і пад.

Сэрца напоўнілася радасцю.

|| незак. напаўня́цца, -я́ецца.

|| наз. напаўне́нне, -я, н.

Пульс добрага напаўнення.

напо́ўніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены; зак.

1. што кім-чым. Зрабіць поўным, занятым; насыціць, запоўніць чым-н.

Н. мяшок мукой.

Птушыныя галасы напоўнілі лес.

Водар кветак напоўніў пакой.

2. каго-што. перан. Запоўніць, заняць цалкам (пра думкі, пачуцці і пад.).

Н. сэрца жалем.

|| незак. напаўня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. напаўне́нне, -я, н.

напра́ва, прысл.

У правы бок, на правым баку.

Павярнуць н.

Направа і налева — без разбору, усім, усіх і пад.

напра́віць, -ра́ўлю, -ра́віш, -ра́віць; -ра́ўлены; зак.

1. што. Адрамантаваць, зрабіць прыгодным для карыстання.

Н. рухавік.

2. што. Падвастрыўшы, зрабіць прыгодным для карыстання.

Н. брытву.

3. чаго. Унесці вялікую колькасць паправак, змен (у тэкст, карэктуру і пад.).

Н. памылак.

|| незак. напраўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е (да 1 знач.).

напрадве́сні, прысл.

На зыходзе зімы, перад самым наступленнем вясны.

Сын прыехаў дамоў н.

напра́жыць, -ра́жу, -ра́жыш, -ра́жыць; -ра́жаны; зак., чаго.

Пражаннем прыгатаваць нейкую колькасць.

Н. бобу.

|| незак. напра́жваць, -аю, -аеш, -ае.

напрака́т, прысл.

У часовае карыстанне за плату.

Узяць веласіпед н.

напрактыкава́цца гл. практыкавацца.