Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

напляву́згаць гл. плявузгаць.

наплятка́рыць, -ру, -рыш, -рыць; зак. (разм.).

Нагаварыць плётак.

Суседкі напляткарылі пра дзяўчыну.

напну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак. (разм.).

Тое, што і напяцца.

напну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак. (разм.).

Тое, што і напяць (у 1 знач.).

напо́й, -ю, мн. -і, -яў, м.

Тое, што і напітак.

напо́йваць гл. напаіць.

напо́мніць, -ню, -ніш, -ніць; зак.

1. аб кім-чым, пра каго-што і без дап. Прымусіць каго-н. успомніць.

Н. пра сябе.

Н. аб мінулым.

2. каго-што. Здацца падобным на каго-, што-н.; нагадаць.

Гэты чалавек напомніў сябра.

|| незак. напаміна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. напаміна́нне, -я, н. (да 1 знач.) і напамі́нак, -нку, м. Падзякаваць за н.

напо́перак, прысл. і прыназ. (разм.).

1. прысл. Па шырыні чаго-н., ушырыню; упоперак.

Разрэзаць батон н.

2. прысл. Наперакор, не згаджаючыся з кім-н.

Гаварыць н.

3. прыназ з Д. Насуперак каму-, чаму-н.

Н. волі бацькі.

Н. жаданням.

напо́р, -у, м.

1. Дзеянне моцнай сілы; націск.

Н. ветру.

Не вытрымаць напору лёду.

2. Энергічнае ўздзеянне на каго-н.; напад, націск.

Пад напорам сяброў ён вымушаны быў прызнацца.

Н. ворага.

напо́рны¹, -ая, -ае.

Які служыць для ўтварэння напору вадкасці.

Н. бак.

Напорныя трубы.