Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

напластава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак., чаго.

1. Накласці пластамі.

2. Нарэзаць пластамі (спец.).

Н. рыбы для салення.

3. перан. Пакінуць які-н. адбітак за доўгі перыяд часу.

|| незак. напласто́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. напластава́нне, -я, н.

наплаўны́, -а́я, -о́е.

1. Які робіцца на плывучых апорах.

Н. мост.

2. Які закідваецца па цячэнні (пра рыбалоўную снасць).

напле́сці, -ляту́, -ляце́ш, -ляце́; -ляцём, -лецяце́, -ляту́ць; наплёў, -ляла́, -ло́; напляці́; -ле́цены; зак., чаго.

1. Сплесці нейкую колькасць чаго-н.

Н. кошыкаў.

2. перан. і без дап. Нагаварыць рознага глупства, нахлусіць (разм.).

|| незак. наплята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1 знач.).

напле́чнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Наплечнае ўпрыгожанне на адзежы.

2. Частка старадаўніх воінскіх даспехаў, якая засцерагала плечы ад удараў.

3. Частка спартыўнага рыштунку, якая засцерагае плечы варатара ад пашкоджанняў.

напле́чны, -ая, -ае.

Які носяць на плячах.

Наплечныя рамяні.

наплы́сці, -лыву́, -лыве́ш, -лыве́; -лывём, -лывяце́, -лыву́ць; наплы́ў, -лыла́, -ло́; -лыві́; зак.

1. на каго-што. Плывучы, наткнуцца.

Н. на камень.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прыплыўшы, набрацца ў нейкай колькасці.

Наплыло (безас.) смецця да берага.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Нацячы на паверхню чаго-н.

Наплылі слёзы.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Плаўна насунуцца, закрыць сабой што-н.

Наплылі хмары на сонца.

5. перан. Ахапіць, з’явіцца (пра думкі, пачуцці, успаміны і пад.).

Наплылі ўспаміны.

|| незак. наплыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. наплы́ў, -лы́ву, м. (да 2 і 3 знач.).

наплы́ў, -лы́ву, м.

1. гл. наплысці.

2. Тое, што наплыло, сабралася.

Н. водарасцей.

3. перан. Вялікая колькасць каго-, чаго-н.

Н. пакупнікоў.

Н. пачуццяў.

4. Паступовая змена кадраў у кінафільме (спец.).

5. Нарасць на ствале дрэва.

Н. на бярозе.

наплы́ць, -лыву́, -лыве́ш, -лыве́; -лывём, -лывяце́, -лыву́ць; -лы́ў, -лыла́, -ло́; зак.

Тое, што і наплысці.

наплю́хаць, -аю, -аеш, -ае; зак., чаго і без дап.

Плюхаючы, разліць, наліць на што-н.

Н. вады на падлогу.

|| незак. наплю́хваць, -аю, -аеш, -ае.

наплява́ць гл. пляваць.