Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

напіха́ць гл. напхаць.

напі́хваць гл. напхаць.

напі́цца, -п’ю́ся, -п’е́шся, -п’е́цца; -п’ёмся, -п’яце́ся, -п’ю́цца; напі́ўся, -піла́ся, -ло́ся; напі́ся; зак.

1. чаго і без дап. Выпіць чаго-н., каб наталіць смагу; папіць.

Н. вады.

2. Дайсці да стану ап’янення.

Н. на вяселлі.

3. перан., чаго і без дап. Насыціцца, прасякнуцца чым-н.

Напіцца (насмактацца) крыві чыёй (разм., неадабр.) — памучыць каго-н., паздзекавацца з каго-н.

|| незак. напіва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

напла́віць, -пла́ўлю, -пла́віш, -пла́віць; -пла́ўлены; зак., што і чаго.

1. Прырабіць шляхам плаўкі.

2. Прыгатаваць шляхам плаўкі нейкую колькасць чаго-н.

Н. свінцу.

|| незак. наплаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. напла́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

|| прым. напла́вачны, -ая, -ае.

напладзі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -пло́дзіцца; зак., каго-чаго (разм.).

Радзіцца або развесціся ў вялікай колькасці.

Напладзілася (безас.) мух.

Напладзілася (безас.) гультаёў (перан.).

напладзі́ць, -пладжу́, -пло́дзіш, -пло́дзіць; зак. (разм.).

1. каго. Радзіць у вялікай колькасці.

Н. дзяцей.

2. перан., каго-чаго. Арганізаваць, стварыць у вялікай колькасці.

Н. аддзелаў.

напла́кацца, -пла́чуся, -пла́чашся, -пла́чацца; -пла́чся; зак.

1. Паплакаць многа.

2. перан. Нацярпецца, перажыць многа гора, непрыемнасцей (разм.).

Наплачацца яна з такім работнікам.

напла́каць, -пла́чу, -пла́чаш, -пла́ча; -пла́ч; зак.

1. што і чаго. Праліць нейкую колькасць слёз (разм.).

2. што. Плачучы, давесці да чырвані, прыпухласці (вочы).

(Як) кот наплакаў (разм., жарт.) — пра вельмі малую колькасць чаго-н.

напластава́нне, -я, н.

1. гл. напластаваць.

2. мн. -і, -яў. Асадкавыя ўтварэнні ў горных пародах у выглядзе пластоў.

Напластаванні зямной кары.

Геалагічныя напластаванні.

напластава́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ту́ецца; зак.

1. Адкласціся пластамі.

2. перан. Захавацца ў пэўнай паслядоўнасці за доўгі перыяд часу.

Напластаваліся ўспаміны.

|| незак. напласто́ўвацца, -аецца.