Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

напе́ць, -пяю́, -пяе́ш, -пяе́; -пяём; -пеяце́, -пяю́ць; зак.

1. чаго. Спець многа чаго-н.

2. што. Перадаць голасам.

Н. арыю.

3. чаго і без дап. Нагаварыць, напляткарыць на каго-н. (разм.).

|| незак. напява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 2 знач.).

напілава́ць, -лу́ю, -лу́еш, -лу́е; -лу́й; -лава́ны; зак., чаго.

Пілуючы, нарэзаць у нейкай колькасці.

Н. дроў на зіму.

|| незак. напіло́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

напі́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Інструмент у выглядзе стальнога бруска з насечкай, які ўжываецца для загладжвання металічнай, драўлянай і іншай паверхні.

Круглы н.

Працаваць напільнікам.

|| прым. напі́льнікавы, -ая, -ае.

напіна́нне гл. напяць.

напіна́цца гл. напяцца.

напіна́ць гл. напяць.

напіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак. (разм.).

1. гл. наперці.

2. на каго-што. Рашуча адцясняць, цясніць.

Танкі напіралі з флангаў.

2. перан., на што. Асабліва падкрэсліваць што-н., настойваць на чым-н.

Н. на неабходнасць праверкі фактаў.

напіса́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

Форма літары на пісьме, а таксама правапіс якога-н. слова.

Н. літары «д».

Правільнае н. слова.

напіса́ць гл. пісаць.

напі́так, -тку, мн. -ткі, -ткаў, м.

Прадукт, прыгатаваны для піцця; напой.

Прахаладжальныя напіткі.

Спіртныя напіткі.