Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

уду́шлівасць, -і, ж.

1. гл. удушлівы.

2. Частае, цяжкае дыханне; удушша.

уду́шлівы, -ая, -ае.

1. Які спірае дыханне, робіць яго цяжкім.

Удушлівае паветра.

2. Які выклікае ўдушша.

У. газ.

3. Такі, як пры ўдушшы.

У. кашаль.

|| наз. уду́шлівасць, -і, ж. (да 1 знач.).

уду́шша, -а, н.

Стан, пры якім спіраецца дыханне ў грудзях, не хапае паветра для дыхання.

Мучае ў.

удушы́цца, -ушу́ся, -у́шышся, -у́шыцца; зак. (разм.).

1. Павесіцца.

2. Памерці ад чаго-н. засеўшага ў горле.

|| незак. уду́швацца, -аюся, -аешся, -аецца.

удушы́ць, -ушу́, -у́шыш, -у́шыць; -у́шаны; зак.

1. каго (што). Павесіць (разм.).

2. каго (што). Забіць, сціснуўшы горла, задушыць (разм.).

3. перан., каго-што. Задушыць, знішчыць.

Свабоды не ў.

|| наз. удушэ́нне, -я, н.

удыга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., перад кім (разм.).

Старацца задобрыць каго-н. ліслівасцю; падлізвацца, паддобрывацца.

Нечага мне перад ім у.

|| наз. удыга́нне, -я, н.

уды́х, -у, мн. -і, -аў, м.

Асобнае ўдыханне; проціл. выдых.

Зрабіць глыбокі ў.

удыхну́ць¹, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак., што.

Набраць у лёгкія паветра пры дыханні.

У. свежае паветра.

|| незак. удыха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; наз. удыха́нне, -я, н.; прым. удыха́льны, -ая, -ае.

удыхну́ць², -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак., што ў каго (што) (высок.).

Абудзіць у кім-н. што-н. (які-н. настрой, думкі і пад.).

У. надзею.

У. жыццё ў каго-н. (абудзіць да дзейнасці).

удэге́йцы, -аў, адз. удэге́ец, -ге́йца, м.

Народнасць, якая жыве на тэрыторыі Прыморскага і Хабараўскага краёў Расійскай Федэрацыі.

|| ж. удэге́йка, -і, ДМе́йцы, мн. -і, -ге́ек.

|| прым. удэге́йскі, -ая, -ае.