радыка́л², -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).
1. У матэматыцы: знак (^), які абазначае здабыванне кораня з ліку або матэматычнага выразу, што стаіць пад гэтым знакам.
2. Устойлівая група атамаў у малекуле, якая мае няспараны электрон і здольная пераходзіць без змен з малекулы аднаго рэчыва ў малекулу другога.
радыкалі́зм, -у, м.
1. Крайняя, бескампрамісная грамадска-палітычная пазіцыя партыі або групы асоб, якая характарызуецца імкненнем да кардынальных змен у сацыяльна-палітычнай сферы.
Палітычны р.
2. Склад думак і дзеянняў, уласцівы радыкалу (у 2 знач.); палітычная смеласць, рашучасць.
|| прым. радыкалі́сцкі, -ая, -ае.
радыка́льны, -ая, -ае.
Які прытрымліваецца крайніх поглядаў; найбольш дзейсны, рашучы.
Радыкальная партыя.
Радыкальныя меры.
|| наз. радыка́льнасць, -і, ж.
радыкулі́т, -у, М -лі́це, м.
Захворванне карэньчыкаў спіннамазгавых нерваў.
|| прым. радыкулі́тны, -ая, -ае.
рады́ска, -і, ДМ -ды́сцы, мн. -і, -сак, ж.
Агародная расліна сямейства крыжакветных з ядомым круглым або падоўжаным коранем, звычайна белай або чырванаватай мякаццю і чырвонай скуркай.
Салат з радыскі.
|| прым. рады́скавы, -ая, -ае.
рады́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.
Спецыяліст па перадачы і прыёме паведамленняў па радыё.
|| ж. рады́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.
ра́дыус, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. У матэматыцы: адрэзак прамой лініі, які злучае цэнтр з любым пунктам акружнасці або паверхні шара.
2. перан. Велічыня ахопу чаго-н., вобласць распаўсюджання чаго-н.
Р. дзеяння авіяцыі.
|| прым. ра́дыусны, -ая, -ае.
радыя... (гл. радые...).
Першая састаўная частка складаных слоў; ужыв. замест «радые...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр.: радыяграфія, радыялогія.
радыя́льны, -ая, -ае.
Размешчаны, накіраваны па радыусе.
Радыяльная планіроўка забудовы.
|| наз. радыя́льнасць, -і, ж.
радыя́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Прыбор для ахаладжэння ў рухавіках унутранага згарання, у халадзільных устаноўках.
2. Награвальны прыбор цэнтральнага ацяплення.
|| прым. радыя́тарны, -ая, -ае.