рады́ска, -і, ДМы́сцы, мн. -і, -сак, ж.

Агародная расліна сямейства крыжакветных з ядомым круглым або падоўжаным коранем, звычайна белай або чырванаватай мякаццю і чырвонай скуркай.

Салат з радыскі.

|| прым. рады́скавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)