Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

на́смарк, -у, м.

Запаленне слізістай абалонкі носа, якое суправаджаецца слізістымі выдзяленнямі і чханнем.

насме́лую, прысл.

Смела, не баючыся.

Сказаць н. праўдзівае слова.

насме́рць, прысл.

1. Так, што надыходзіць смерць, да смерці.

Раніць н.

2. Не шкадуючы жыцця, да канца.

Стаяць н.

3. перан. Вельмі моцна (разм.).

Перапалохацца н.

насме́ціць гл. смеціць.

насме́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

Крыўдны, злосны жарт з каго-, чаго-н., высмейванне каго-, чаго-н.

насме́шлівы, -ая, -ае.

1. Які любіць насміхацца.

Н. чалавек.

2. Які заключае ў сабе насмешку.

Н. тон.

|| наз. насме́шлівасць, -і, ж.

насме́шнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Чалавек, які любіць насміхацца з каго-, чаго-н.

|| ж. насме́шніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

насміха́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак., з каго-чаго і без дап.

Здзекліва смяяцца з каго-, чаго-н.

|| наз. насміха́нне, -я, н.

насмуро́дзіць гл. смуродзіць.

насмы́каць гл. смыкаць.