Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

нарысава́ць гл. рысаваць.

нарысі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Пісьменнік, журналіст, які піша нарысы (у 1 знач.).

|| ж. нарысі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. нарысі́сцкі, -ая, -ае.

нары́ў, -ры́ва, мн.ы́вы, -ры́ваў, м.

Гнойная пухліна на якой-н. тканцы арганізма.

Гнойны н.

|| прым. нары́ўны, -ая, -ае.

Нарыўная паверхня.

нарыўны́, -а́я, -о́е.

Які прызначаны для лячэння нарыва.

Н. пластыр.

нарыхтава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак.

1. чаго. Назапасіць у нейкай колькасці.

Н. сена на зіму.

2. што. Падрыхтаваць; прывесці ў гатоўнасць.

Н. гранаты.

3. каго-што. Сабраць, прыгатаваць усё патрэбнае (разм.).

Н. экспедыцыю.

|| незак. нарыхто́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. нарыхто́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж. (да 1 знач.).

нарыхто́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

1. гл. нарыхтаваць.

2. Планавая здача сельскагаспадарчых прадуктаў дзяржаве (разм.).

Здаць нарыхтоўку.

нарыхто́ўшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто займаецца нарыхтоўкамі.

|| ж. нарыхто́ўшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

|| прым. нарыхто́ўшчыцкі, -ая, -ае.

нары́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ры́е; -ры́ты; зак., чаго.

Нарабіць паглыбленняў у зямлі.

Нарылі свінні ям.

нарэ́з, -а і -у, мн. -ы, -аў, м.

1. -у. Вузкае паглыбленне ў выглядзе канаўкі, якое робіцца рэжучым інструментам на чым-н.

2. -а. Участак зямлі, адведзены каму-н. для часовага карыстання (гіст.).

Н. зямлі.

нарэ́зацца, -рэ́жуся, -рэ́жашся, -рэ́жацца; -рэ́жся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). З’явіцца на дзяснах (пра зубы).

У дзіцяці нарэзаліся зубы.

2. Напіцца дап’яна (разм.).

Нарэзаўся, што сцежкі не бачыць.