Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ко́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (уст.).

Да ўвядзення трамвайнага руху: гарадская рэйкавая дарога, па якой хадзілі вагоны на коннай цязе, а таксама вагон такой дарогі.

|| прым. ко́начны, -ая, -ае.

ко́нкурс, -у, мн. -ы, -аў, м.

Спаборніцтва, мэтай якога з’яўляецца вылучэнне лепшых удзельнікаў, лепшых работ.

К. музыкантаў імя П.

Чайкоўскага.

Аб’явіць к. на лепшую п’есу.

Вытрымаць к.

|| прым. ко́нкурсны, -ая, -ае.

ко́нна, прысл.

Вярхом, на кані.

конна...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) які мае адносіны да каня, коней, напр.: коннаартылерыйскі, коннаспартыўны;

2) які ажыццяўляецца з удзелам коней, напр.: коннаакрабатычны, коннабалетны, коннасувязны;

3) які мае адносіны да конегадоўлі, напр.: конназаводскі, конназаводства.

коннагвардзе́ец, -дзе́йца, мн. -дзе́йцы, -дзе́йцаў, м.

1. Той, хто служыць у гвардзейскай кавалерыі.

2. Ваеннаслужачы лейб-гвардыі коннага палка ў дарэвалюцыйнай Расіі.

|| прым. коннагвардзе́йскі, -ая, -ае.

конназаво́дства, -а, н.

Развядзенне пародзістых коней на конных заводах.

|| прым. конназаво́дскі, -ая, -ае.

ко́ннік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Той, хто едзе на кані вярхом; верхавы.

2. Конны воін, кавалерыст.

ко́нніца, -ы, ж.

Коннае войска, кавалерыя.

ко́нны, -ая, -ае.

1. гл. конь.

2. Які прыводзіцца ў рух коньмі.

Конная касілка.

3. Які мае адносіны да конніцы; кавалерыйскі.

К. ўзвод.

К. атрад.

ко́нскі гл. конь.