Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

камло́т, -у, Мо́це, м. (спец.).

Грубая шарсцяная ці баваўняная тканіна.

|| прым. камло́тавы, -ая, -ае.

камлы́га, -і, ДМы́зе, мн. -і, -лы́г, ж.

Вялікі абломак якой-н. цвёрдай масы.

К. зямлі.

|| прым. камлы́гавы, -ая, -ае.

камлю́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (разм.).

Ніжняя частка ствала дрэва; камель.

камлюкава́ты, -ая, -ае.

1. 3 тоўстым, моцным ствалом; камлісты.

К. дуб.

2. перан. Плячысты, прысадзісты (пра чалавека; разм.).

|| наз. камлюкава́тасць, -і, ж.

камо́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -мо́д, ж.

Прадмет мэблі ў выглядзе невысокай шафы з шуфлядамі для бялізны, розных хатніх рэчаў.

|| прым. камо́дны, -ая, -ае.

камо́ра, -ы, мн. -ы, -мо́р, ж.

1. Халоднае памяшканне пры хаце для захоўвання запасаў ежы, адзення і іншых хатніх рэчаў.

Злажыць сала і мяса ў камору.

2. Бакоўка ў вясковай хаце, дзе спяць.

Дзеці спалі ў каморы.

3. Кантрольны пункт лясніцтва (уст.).

|| памянш. камо́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж. (да 1 і 2 знач.); прым. камо́рачны, -ая, -ае і камо́рны, -ая, -ае.

камо́рнік, -а, мн. -і, -аў, м. (уст.).

Спецыяліст па межаванні і землеўпарадкаванні.

|| прым. камо́рніцкі, -ая, -ае.

К. абмер зямлі.

камо́рніцтва, -а, н.

Занятак каморніка; каморніцкая справа.

кампазі́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Аўтар музычных твораў.

|| прым. кампазі́тарскі, -ая, -ае.

кампазі́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Будова, суадносіны і ўзаемнае размеркаванне асобных частак, элементаў.

К. рамана.

К. карціны.

К. сімфоніі.

2. Мастацкі (музычны, жывапісны, скульптурны і інш.) твор, які з’яўляецца арыгінальным спалучэннем асобных частак, элементаў.

Скульптурная к.

Сюжэтная к.

3. Тэорыя стварэння музычных твораў.

Клас кампазіцыі.

4. Твор, які складаецца з літаратурнай і музычнай частак, аб’яднаных адной тэмай, сюжэтам.

Літаратурна-музычная к.

|| прым. кампазіцы́йны, -ая, -ае.