Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

кадзь, -і, Т -ддзю, мн. -і, -ей і -яў, ж.

Вялікая драўляная пасудзіна з клёпак, сцягнутых абручамі (выкарыстоўваецца для заквашвання капусты і інш.).

|| памянш. ка́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.

ка́дмій, -ю, м.

1. Хімічны элемент, серабрыста-белы мяккі метал.

2. Жоўтая фарба, якую вырабляюць з гэтага элемента або сінтэтычна.

|| прым. ка́дміевы, -ая, -ае.

кадр, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Асобны здымак на кіна- або фотаплёнцы.

На плёнцы 36 кадраў.

2. Асобная сцэна або эпізод з кінафільма.

На экране кадры з часоў вайны.

За кадрам — пра тое, што засталося за межамі непасрэдна адлюстраванага.

кадраві́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Супрацоўнік аддзела кадраў (разм.).

2. Ваеннаслужачы кадравых войск.

Афіцэр-к.

ка́дры, -аў.

1. Асноўны састаў кваліфікаваных работнікаў якой-н. галіны дзейнасці, прадпрыемства, установы і пад.

Сельскагаспадарчыя кадры.

2. Пастаянны састаў воінскіх часцей рэгулярнай арміі.

|| прым. ка́дравы, -ая, -ае.

К. састаў войск.

К. рабочы.

кадры́ля, -і, ж.

Танец з шасці фігур з цотным лікам пар, а таксама музыка да гэтага танца.

|| прым. кадры́льны, -ая, -ае.

каду́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (разм.).

Чорт, д’ябал.

Кадук з ім (з ёй) (разм.) — хай сабе будзе і так.

Кадук яго (цябе, яе, вас, іх) ведае (разм.) — нічога невядома пра каго-, што-н.

каду́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

Невялікая кадзь; кадка.

|| прым. каду́шачны, -ая, -ае.

кады́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Выпнутая храстковая частка гартані ў мужчын.

|| прым. кады́чны, -ая, -ае.

кадыфікава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; зак. і незак., што (спец.).

Класіфікуючы, звесці (зводзіць) у кодэкс (у 1 знач.).

К. законы.

|| наз. кадыфіка́цыя, -і, ж.

|| прым. кадыфікацы́йны, -ая, -ае.