Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

валю́шны, -ая, -ае.

Прызначаны для валення сукна.

Валюшная машына.

валявы́ гл. воля.

валяр’я́н, -у, м.

Травяністая расліна сямейства валяр’янавых з ружовымі кветкамі, з каранёў якой вырабляюць лекавыя настойкі.

|| прым. валяр’я́навы, -ая, -ае.

Валяр’янавы настой.

валяр’я́нка, -і, ДМ -нцы, ж. (разм.).

Валяр’янавыя каплі.

валя́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца; незак.

1. Лежачы, пераварочвацца з боку на бок.

В. ў пяску.

2. Ляжаць, нічога не робячы, нядбайна разваліўшыся (разм.).

В. на канапе.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Ляжаць у беспарадку, бязладна, як папала, не на месцы (разм.).

На падлозе валяецца ручнік.

На дарозе не валяецца — дарма, лёгка не дастаецца.

валя́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак.

1. каго-што. Нахіліўшы, абарочваць, перакульваць.

Бура валяе дрэвы.

2. заг. валя́й(це). Ужыв. ў якасці пабуджэння да дзеяння (разм.).

Валяй па дровы!