Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

таршэ́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Лямпа з абажурам на высокай падстаўцы, якая ставіцца на падлогу.

тары́ф, -у, мн. -ы, -аў, м.

Афіцыйна ўстаноўленая сума збораў, аплаты за што-н.

Мытны т.

Чыгуначны т.

|| прым. тары́фны, -ая, -ае.

тарыфікава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; зак. і незак., што.

Правесці (праводзіць) тарыфікацыю.

Т. аклады.

тарыфіка́цыя, -і, ж.

Вызначэнне тарыфу чаго-н.

Т. заработнай платы.

|| прым. тарыфікацы́йны, -ая, -ае.

тары́ць гл. пратарыць.

та́ры-ба́ры, нескл. (разм.).

Пустая размова, балбатня.

Т. разводзіць.

тарэадо́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Удзельнік бою быкоў на арэне.

|| прым. тарэадо́рскі, -ая,-ае.

тарэ́ц, -рца́, мн. -рцы́, -рцо́ў, м.

1. Папярочны разрэз бервяна, бруса; папярочная грань чаго-н.

Т. дошкі.

2. Кароткі, звычайна шасцігранны драўляны брусок для машчэння вуліц.

3. Маставая з такіх брускоў.

|| прым. тарцо́вы, -ая, -ае.

торфа... (а таксама тарфа...).

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. торф, тарфяны, напр.: торфаагрэгат, торфаздабыванне, торфаізаляцыя, торфакампост, торфамінеральны, торфанарыхтоўка, торфаўборачны, торфаўгнаенне.