Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

сцяга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

1. Праўсё, многае: цягнучы, несучы, сабраць у адно месца.

С. хвораст у кучу.

2. Знасіць (разм.).

С. касцюм за сезон.

сцягно́, -а́, мн. сцёгны і (з ліч. 2, 3, 4) сцягны́, сцёгнаў, н.

Частка нагі (у жывёл — задняй канечнасці) ад тазасцегнавога да каленнага сустава.

|| прым. сцегнавы́, -а́я, -о́е.

Сцегнавая косць.

сцягну́цца, сцягну́ся, сця́гнешся, сця́гнецца; сцягні́ся; зак.

1. Туга падперазаць сябе чым-н.

С. дзягай.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сабрацца, сканцэнтравацца ў адным месцы (пра многіх).

Войскі сцягнуліся да пераправы.

3. Пайсці куды-н. (разм.).

Сцягнуўся недзе на цэлы дзень.

4. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Пра што-н. з абутку: з цяжкасцю быць знятым.

Бот ледзь сцягнуўся з нагі.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Здоўжыцца, марудна прайсці (разм.).

У трывожным чаканні сцягнулася ноч.

|| незак. сця́гвацца, -ваецца.

сцягну́ць, сцягну́, сця́гнеш, сця́гне; сцягні́; сця́гнуты; зак.

1. каго-што. Цягнучы, зняць каго-, што-н. адкуль-н.

С. коўдру з ложка.

С. боты з ног.

2. каго-што. Цягнучы, перамясціць у другое месца.

С. валун з дарогі.

3. што. Звалачы ў адно месца (пра многае).

С. жэрдзе ў кучу.

4. каго-што. Сабраць, сканцэнтраваць у адным месцы.

С. атрады да лесу.

5. што. Нацягваючы, зблізіць, злучыць канцы чаго-н.

С. канцы лука.

6. што. Знесці што-н. далёка.

Дзеці сцягнулі кудысьці граблі.

7. каго-што. Украсці (разм.).

С. кнігу ў суседа.

Ваўкі сцягнулі авечку.

8. каго-што. Туга перавязаць, сціскаючы што-н.

С. шнуроўку. С. паскам сукенку.

9. (1 і 2 ас. не ўжыв.), каго-што. Пра сутаргу: звесці, скурчыць (разм., безас.).

Сутаргай сцягнула нагу.

10. часцей безас., што. Пачаць зацвердзяваць.

На дварэ мароз, гразь сцягнула.

11. безас., што. Пра ваду: зменшыцца.

Пасля паводкі ваду сцягнула.

|| незак. сця́гваць, -аю, -аеш, -ае (да 1—5, 8 і 9 знач.).

|| наз. сця́гванне, -я, н. (да 1—5 і 8 знач.).

сцягня́к, сцегняка́, мн. сцегнякі́, сцегняко́ў, м.

1. Тое, што і сцягно.

2. Гатунак мяса — верхняя частка задняй ляжкі, кумпяк.

|| прым. сцягня́чны, -ая, -ае.

сцяжо́к, -жка́, мн. -жкі́, -жко́ў, м.

Тое, што і сцяг (у 2 знач.).

|| прым. сцяжко́вы, -ая, -ае.

сцяжы́на, -ы, мн. -ы, -жы́н, ж. (разм.).

Сцежка.

|| памянш. сцяжы́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

сцяка́цца гл. сцячыся.

сцяка́ць, гл. сцячы.

сцяле́жыцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -жыцца; зак.

Пра калёсы: зляцець з перадка.

|| незак. сцяле́жвацца, -аецца.