Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

страшы́дла, -а, мн. -ы, -аў, н. (разм.).

Той, хто (або тое, што) мае страшны выгляд; той, хто (або тое, што) выклікае страх; страхоцце, пужала.

стра́шыць, -шу, -шыш, -шыць; незак., каго (што).

Прымушаць баяцца каго-, чаго-н., выклікаць у каго-н. страх.

С. дзяцей.

страяві́к, страевіка́, мн. страевікі́, страевіко́ў, м. (разм.).

Вайсковец страявых часцей.

страявы́¹, -а́я, -о́е.

Які мае адносіны да строю¹ (у 1 знач.), звязаны з дзеяннем войска ў страі.

Страявая падрыхтоўка войска.

Страявая песня.

Страявая часць.

страявы́², -а́я, -о́е.

Пра лес: высокі і роўны, прыгодны для будаўніцтва.

С. лес.

стро́гасць, -і, мн. -і, -ей, ж.

1. гл. строгі.

2. мн. Строгія меры, парадкі, строгія правілы, адносіны да каго-, чаго-н. (разм.).

Рэдактарскія строгасці.

стро́гі, -ая, -ае.

1. Вельмі патрабавальны.

С. дырэктар.

Строгія бацькі.

2. Вельмі сур’ёзны, суровы, які не дапускае ніякіх паблажлівых адносін.

С. нагляд.

Строгае папярэджанне.

3. Які не прызнае ніякіх адхіленняў ад нормы, абсалютна дакладны.

С. бальнічны рэжым.

Строгая канспірацыя.

С. улік дакументаў.

4. Які не дапускае адхіленняў ад правіл паводзін, ад агульнапрынятых маральных норм.

Сям’я строгіх правіл.

5. Які адпавядае патрабаванням пэўнай нормы, правільны.

Будынак, пабудаваны ў строгім стылі.

6. Пра адзенне, знешнасць, абстаноўку і пад.: без упрыгожанняў, просты, але з густам.

Строгае плацце.

С. набор мэблі для залы.

|| наз. стро́гасць, -і, ж.

стро́і гл. строй².

стро́іцца¹, стро́юся, стро́ішся, стро́іцца; незак. (разм.).

1. Мець намер, збірацца.

Дзядзька строіўся будаваць хату.

2. Прыбірацца ў прыгажэйшае адзенне (разм.).

Дзяўчаты строіліся ў святочныя сукенкі, круціліся перад люстэркам.

стро́іцца², стро́юся, стро́ішся, стро́іцца; стро́йся; незак.

Станавіцца ў строй¹ (у 1 знач.); шыхавацца, шыхтавацца.

Дэманстранты строяцца ў калоны.

|| зак. пастро́іцца, -стро́юся, -стро́ішся, -стро́іцца.