Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ствалава́ты, -ая, -ае.

Падобны на ствол (у 1 знач.).

Ствалаватае сцябло.

|| наз. ствалава́тасць, -і, ж.

ствалавы́, -а́я, -о́е і ствало́вы, -ая, -ае.

1. гл. ствол.

2. у знач. наз. Рабочы, які кіруе механізмамі ствала шахты.

Ствалавыя клеткі — іерархія асобых клетак жывых арганізмаў, кожная з якіх здольна ў далейшым змяняцца адмысловым чынам (атрымліваць спецыялізацыю і развівацца далей як звычайная клетка).

ствалі́сты, -ая, -ае.

Які мае многа ствалоў (у 1 знач.), а таксама які мае моцны ствол або сцябло.

|| наз. ствалі́стасць, -і, ж.

ствара́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто стварае што-н.; тварэц.

|| ж. ствара́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

ствара́льны, -ая, -ае.

Які што-н. стварае, творчы.

Стваральная праца.

|| наз. ствара́льнасць, -і, ж.

стваро́жыцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -жыцца; зак.

Ператварыцца ў тварог.

Малако стварожылася.

|| незак. стваро́жвацца, -аецца.

|| наз. стваро́жванне, -я, н.

стваро́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны; зак., што.

Ператварыць у тварог.

|| незак. стваро́жваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. стваро́жванне, -я, н.

ствары́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., ство́рыцца; зак.

1. Утварыцца, узнікнуць.

На месцы балота стварылася возера.

2. Арганізавацца, пачаць дзейнічаць (пра якую-н. грамадскую арганізацыю, установу і пад.).

Пры школе стварыўся драматычны гурток.

|| незак. ствара́цца, -а́ецца.

ствары́ць, ствару́, ство́рыш, ство́рыць; ство́раны; зак.

1. каго-што. Зрабіць існуючым.

С. касмічныя караблі.

С. хімічную прамысловасць.

2. што. Сфарміраваць, арганізаваць.

С. фірму.

С. пры інстытуце падрыхтоўчыя курсы.

3. што. Забяспечыць што-н., зрабіць магчымым што-н.

С. умовы для нармальнай работы.

4. Напісаць, скласці; намаляваць моўнымі сродкамі.

С. добры падручнік.

С. жывы вобраз народа.

|| незак. ствара́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. стварэ́нне, -я, н.

стварэ́нне, -я, н.

1. гл. стварыць.

2. Тое, што створана кім-н.; твор мастацтва.

Геніяльнае с.

3. з азначэннем. Жывая істота — чалавек, жывёліна.