Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

насле́дны, -ая, -ае.

Які з’яўляецца наследнікам прастола.

Н. прынц.

наслі́ніць гл. слініць.

насло́йванне гл. наслаіць.

наслужы́цца, -лужу́ся, -лу́жышся, -лу́жыцца; зак. (разм.).

Многа, доўга паслужыць.

Н. за сваё жыццё.

наслу́хацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак.

1. Пачуць, паслухаць многа чаго-н.

Н. казак.

Н. розных прамоўцаў.

2. Атрымаць задавальненне, слухаючы.

Н. спеваў салаўя.

Н. музыкі.

наслядзі́ць гл. слядзіць.

насмакта́цца, -макчу́ся, -мо́кчашся, -мо́кчацца; -макчы́ся; зак.

1. Смокчучы, напіцца чаго-н., уволю пасмактаць.

Н. соку.

2. перан. Уволю накурыцца (разм.).

3. перан. Напіцца п’яным (разм., груб.).

|| незак. насмо́ктвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

насмакта́ць, -смакчу́, -смо́кчаш, -смо́кча; -смакчы́; зак., чаго.

Высмактаць нейкую колькасць чаго-н.

Камар насмактаў крыві.

|| незак. насмо́ктваць, -аю, -аеш, -ае.

насмалі́ць¹, -малю́, -мо́ліш, -мо́ліць; -мо́лены; зак., што і чаго.

Нацерці або пакрыць смалою.

Н. вяроўку.

|| незак. насмо́льваць, -аю, -аеш, -ае.

насмалі́ць², -малю́, -ма́ліш, -ма́ліць; -ма́лены; зак.

1. чаго. Абпальваючы, ачысціць ад поўсці, шчаціння і пад. ў вялікай колькасці.

2. Многа накурыць (разм.).

|| незак. насма́льваць, -аю, -аеш, -ае.