Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

нако́сны, -ая, -ае.

Які ўтвараецца на касцях.

Накосная пухліна.

нако́чвацца гл. накаціцца.

нако́чваць гл. накаціць.

накра́пваць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -вае; незак.

Падаць кроплямі (пра дождж).

З самага рання накрапвае дождж.

|| наз. накра́пванне, -я, н.

накро́іць, -ро́ю, -ро́іш, -ро́іць; -ро́ены; зак., чаго.

1. Скроіць, выкраіць нейкую колькасць чаго-н.

Н. сарочак.

2. Нарэзаць лустамі.

Н. хлеба.

|| незак. накро́йваць, -аю, -аеш, -ае.

накрухма́ліць гл. крухмаліць.

накруці́цца, -ручу́ся, -ру́цішся, -ру́ціцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Навіцца, наматацца на што-н.

Ланцуг накруціўся на барабан.

2. перан. Многа, доўга пахадзіць, стаміцца ад клопатаў (разм.).

Н. за раніцу.

накруці́ць, -ручу́, -ру́ціш, -ру́ціць; -ру́чаны; зак.

1. што і чаго. Навіць, наматаць на што-н.

Н. нітак на шпульку.

2. што. Навінціць на што-н.

Н. гайку на болт.

3. чаго. Насвідраваць адтулін, дзірак.

4. перан., што і чаго. Вельмі ўскладніць што-н., нарабіць чаго-н. мудрагелістага (разм.).

Н. многа лішняга ў гневе.

5. што. Прывесці ў дзеянне спружыну якога-н. механізма (разм.).

Н. будзільнік.

Накруціць вушы каму (разм.) — пакараць каго-н., пацягаўшы за вушы.

Накруціць хвост каму (разм.) — даць наганяй, прабраць каго-н. за што-н.

|| незак. накру́чваць, -аю, -аеш, -ае.

на́крыж, прысл.

Крыжападобна, як крыж.

Скласці рукі н.

на́крыўка, -і, ДМ -рыўцы, мн. -і, -рывак, ж.

Тое, чым накрываюць што-н. зверху.

Н. каструлі.