Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

награва́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Прыбор, апарат, прызначаны для награвання чаго-н.

Электрычны н.

награва́льны, -ая, -ае.

Які прызначаны, служыць для награвання.

Н. прыбор.

награва́нне гл. нагрэць.

награва́цца гл. нагрэцца.

награва́ць гл. нагрэць.

награвірава́ць гл. гравіраваць.

награні́ць гл. граніць.

награшы́ць, -грашу́, -грашы́ш і -грэ́шыш, -грашы́ць і -грэ́шыць; -грашы́м і -грэ́шым, -грашыце́ і -грэ́шыце, -граша́ць і -грэ́шаць; -грашы́ў, -шы́ла; зак. (разм.).

Нарабіць грахоў, грэшных учынкаў.

Нямала людзі награшылі.

нагрубі́ць гл. грубіць.

нагрубія́ніць гл. грубіяніць.