наве́ла², -ы, мн. -ы, -ве́л, ж. (спец.).
Пазнейшае дапаўненне да якога-н. зводу законаў, статута і пад.
Падатковыя навелы.
навелі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.
Пісьменнік, аўтар навел¹.
|| ж. навелі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.
наверадзі́цца, -вераджу́ся, -вярэ́дзішся, -вярэ́дзіцца; зак.
Стаміцца, натрудзіцца да стомы.
Рука навярэдзілася.
наверадзі́ць, -вераджу́, -вярэ́дзіш, -вярэ́дзіць; -вярэ́джаны; зак., што.
Працяглай працай прычыніць боль чаму-н.
Навярэдзіў рукі.
|| незак. навярэ́джваць, -аю, -аеш, -ае.
навербава́ць, -вярбу́ю, -вярбу́еш, -вярбу́е; -вярбу́й; -вербава́ны; зак., каго-што.
Завербаваць у нейкай колькасці.
Н. рабочых на будоўлю.
|| незак. навярбо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.
наве́рсе.
1. прысл. На верхняй частцы чаго-н., зверху.
Яблыкі на яблыні засталіся толькі н.
2. прысл. У вышыні, уверсе.
Н. кружылі буслы.
3. прысл., перан. У вышэйшай інстанцыі (разм.).
Рашэнне было прынята н.
4. прыназ. з Р. Выражае прасторавыя адносіны: ужыв. пры абазначэнні прадмета, на верхняй частцы якога размяшчаецца што-н.
Сядзець н. воза.
наве́рх, прысл.
1. На верхнюю частку чаго-н., у напрамку да верху чаго-н.
Падняцца н.
Смала выступіла н.
2. прыназ. з Р. Выражае прасторавыя адносіны: ужыв. пры абазначэнні прадмета, асобы, на верхнюю частку якіх ці паверх якіх накіравана дзеянне.
Накінуць плашч н. сукенкі.
наве́с, -а, мн. -ы, -аў, м.
Дах на слупах ці іншых апорах, які ахоўвае ад сонца, непагоды.
Трава сохне пад навесам.
2. Тое, што навісае зверху; частка чаго-н., якая выступае, навісае.
Н. скалы.
наве́сіць, -ве́шу, -ве́сіш, -ве́сіць; -ве́шаны; зак., што.
1. Павесіць, прымацаваўшы да чаго-н. або надзеўшы на што-н.
Н. дзверы.
2. У спартыўных гульнях: накіраваць мяч у бок варот або падняць над сеткай.
|| незак. наве́шваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. наве́шванне, -я, н.
наве́сны, -ая, -ае.
Такі, пры якім снарады, кулі, апісваючы ў паветры крутую дугу, падаюць зверху.
Н. агонь.