Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

намо́тка гл. матаць¹.

намудрава́ць гл. мудраваць.

наму́л, -у, м.

Хворае ад націрання месца.

Н. на спіне каня.

наму́ляць гл. муляць.

наму́чыцца, -чуся, -чышся, -чыцца; зак.

1. Нацярпецца мук, гора.

Н. ў вайну.

2. Вельмі стаміцца.

Н. ў дарозе.

наму́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак., каго.

1. Многа, доўга памучыць каго-н., прынесці многа гора, мук.

2. Вельмі стаміць.

намуштрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак., каго.

Навучыць каго-н. муштроўкай, вышкаліць.

Н. салдат.

намы́ліцца гл. мыліцца.

намы́ліць гл. мыліць.

намы́ў, -мы́ву, м.

1. гл. намыць.

2. Грунт ля берага, намыты вадой.

|| прым. намыўны́, -а́я, -о́е.