Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

намарынава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны; зак., чаго.

Марынуючы, прыгатаваць нейкую колькасць чаго-н.

Н. грыбоў.

|| незак. намарыно́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

нама́сліць гл. масліць.

намасці́ць гл. масціць.

намата́цца¹, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́ецца; зак.

Навіцца, накруціцца на што-н.

Ніткі наматаліся на шпульку.

намата́цца², -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак. (разм.).

Стаміцца ад беганіны, клопатаў, турбот; заматацца.

Наматаўся за дзень.

намата́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што і чаго.

1. гл. матаць¹.

2. Матаючы, нарыхтаваць у нейкай колькасці.

Н. пяць клубкоў нітак.

|| незак. намо́тваць, -аю, -аеш, -ае.

намахлява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; зак., чаго (разм.).

Набыць махлярствам нейкую колькасць чаго-н.

нама́цаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

1. Абмацваючы, адчуць наяўнасць чаго-н., знайсці, адшукаць.

Н. кашалёк у кішэні.

2. перан. Знайсці, адшукаць у выніку пошукаў; выявіць.

Н. слабыя месцы ў рабоце.

|| незак. нама́цваць, -аю, -аеш. -ае.

намачы́ць, -мачу́, -мо́чыш, -мо́чыць; -мо́чаны; зак.

1. гл. мачыць.

2. што і чаго. Нарыхтаваць мачэннем.

Н. яблыкаў.

намежава́ць, -мяжу́ю, -мяжу́еш, -мяжу́е; -мяжу́й; -межава́ны; зак., чаго.

Устанавіць граніцы, межы чаго-н.

|| незак. намяжо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.