Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

нама́з, -у, м.

Мусульманскі рэлігійны абрад, пры якім малітва суправаджаецца мыццём рук і рытуальнымі рухамі.

Вячэрні н.

нама́зацца гл. мазацца.

нама́заць гл. мазаць¹.

намазо́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак., што.

Нацерці да мазалёў.

Н. рукі.

|| незак. намазо́льваць, -аю, -аеш, -ае.

намака́ць гл. намокнуць.

намалаці́цца, -лачу́ся, -ло́цішся, -ло́ціцца; зак. (разм.).

Напрацавацца, малоцячы.

За раніцу намалаціўся ўдосталь.

намалаці́ць, -лачу́, -ло́ціш, -ло́ціць; -ло́чаны; зак., чаго.

1. Нарыхтаваць малацьбой.

Н. тону гароху.

2. перан. Пабіць, разбіць нейкую колькасць чаго-н. (разм.).

Колькі талерак намалацілі!

3. перан. Хутка нагаварыць чаго-н. (разм.).

|| незак. намало́чваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 знач.).

|| наз. намало́т, -у, Мо́це, мн. -ы, -аў, м.

намало́ць, -мялю́, -ме́леш, -ме́ле; -мялі́; -мо́латы; зак.

1. чаго. Размалоць нейкую колькасць чаго-н.

Н. мукі.

2. перан.; чаго і без дап. (разм.). Нагаварыць многа лішняга, пустога.

Н. лухты.

намалява́ць гл. маляваць.

намані́ць гл. маніць.