Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

налі́цца, -лью́ся і -лію́ся, -лье́шся і -ліе́шся, -лье́цца і -ліе́цца; налі́ўся, -ліла́ся, -ло́ся; налі́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Нацячы, пранікнуць куды-н.

Налілася вада ў бочку.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Напоўніцца чым-н. вадкім.

Вядро налілося роўна з берагамі.

3. перан. Змяніць колер, афарбоўку.

Шчокі наліліся румянцам.

4. Стаць сакавітым, спелым.

Яблыкі наліліся сокам.

5. перан. Напоўніцца якой-н. якасцю (сілай, здароўем, злосцю і пад.).

Мускулы наліліся.

Наліцца кроўю (разм.) — пачырванець ад прыліву крыві.

|| незак. наліва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

налі́ць, -лью́, -лье́ш, -лье́; -льём, -льяце́, -лью́ць і -лію́, -ліе́ш, -ліе́; -ліём, -ліяце́, -лію́ць; налі́ў, -ліла́, -ліло́; налі́; -лі́ты; зак.

1. што і чаго. Уліць або, уліваючы, напоўніць што-н.

Н. кубак кавы.

2. без дап. Тое, што і наліцца (у 4 знач.; разм.).

Жыта ўжо наліло.

3. перан.; што. Напоўніць якой-н. якасцю, якім-н. пачуццём, адчуваннем.

4. чаго. Разліць па паверхні.

Н. на стол малака.

5. чаго. Вырабіць, падрыхтаваць ліццём нейкую колькасць чаго-н.

Н. свінцовых куль.

|| незак. наліва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. налі́ў, -лі́ву, м. (да 1, 2 і 4 знач.).

налі́чвацца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -аецца; незак.

Быць, мецца ў наяўнасці, у пэўнай колькасці.

У класе налічваецца 20 чалавек.

налі́чваць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. гл. налічыць.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Утрымліваць, змяшчаць у сабе нейкую колькасць каго-, чаго-н.

Атрад налічваў трыста чалавек.

налі́чнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Накладная ліштва на дзвярным або аконным праёме.

Без налічнікаў вокны сляпыя.

налічы́ць, -лічу́, -лі́чыш, -лі́чыць; -лі́чаны; зак., што.

1. Лічачы, устанавіць колькасць каго-, чаго-н.

Н. дзесяць памылак.

2. Лічачы, дабавіць лішнюю суму; пералічыць.

Н. лішніх сто тысяч.

3. Вызначыць дабаўку да якой-н. сумы; прылічыць звыш чаго-н.

Н. 20 тысяч пені.

Н. працэнты на ўклад.

4. Залічыць на чый-н. рахунак які-н. від аплаты.

Н. заработную плату.

|| незак. наліча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і налі́чваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. налічэ́нне, -я, н. (да 3 і 4 знач.).

налічэ́нне, -я, н.

1. гл. налічыць.

2. Налічаная сума.

Н. за водпуск.

нало́бнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Рамень у конскай вуздэчцы, які праходзіць упоперак ілба.

2. Павязка, якая завязваецца на галаву для падтрымкі валасоў у час работы.

нало́бны, -ая, -ае.

Які надзяваецца на лоб.

Налобная павязка.

нало́мваць гл. наламаць.