Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

удзеўбану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак. і аднакр.

Ударыць дзюбай, клюнуць.

удзёўбваць гл. удзяўбці.

удзірване́лы, -ая, -ае.

Які ўрос густой травой, пакрыўся дзёрнам.

Удзірванелая зямля.

|| наз. удзірване́ласць, -і, ж.

удзірване́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -е́е; зак.

Урасці густой травой, пакрыцца дзёрнам.

Удзірванела мяжа.

удзьму́ць, -му́, -ме́ш, -ме́; -мём, -мяце́, -му́ць; -мі́; -му́ты і удзьму́хнуць, -ну, -неш, -не; -ні́; -нуты; зак., што ў што.

Дзьмучы, увесці ўнутр.

У. паветра куды-н.

|| незак. удзіма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

удзялі́ць, удзялю́, удзе́ліш, удзе́ліць; удзе́лены; зак., што каму-чаму.

Аддаць, даць, выдзеліўшы з чаго-н.

У. частку гаспадаркі сыну.

У. увагу каму-, чаму-н.

|| незак. удзяля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

удзяўбці́, удзяўбу́, удзяўбе́ш, удзяўбе́; удзяўбём, удзеўбяце́, удзяўбу́ць; удзёўб, удзяўбла́, -ло́; удзяўбі́; удзяўба́ны; зак.

1. Часта ўдараючы, разрыхліць, зрабіць паглыбленне ў чым-н.

Зямля так умерзла, што не ў. яе.

2. каго-што. Тое, што і удзеўбануць.

3. перан., што ў каго (што) або каму (разм.). Неаднаразова паўтараючы, заставіць цвёрда засвоіць, зразумець што-н.; убіць.

У. сабе ў галаву.

|| незак. удзёўбваць, -аю, -аеш, -ае (у 3 знач.).

удзя́чнасць, -і, ж.

Пачуццё, якое ўзнікае ў адказ за зробленае дабро, увагу; падзяка.

Прыняць што-н. з удзячнасцю.

Словы ўдзячнасці.

Зрабіць што-н. у знак удзячнасці або ва ў. за што-н.

удзя́чны, -ая, -ае.

1. Які адчувае, выказвае ўдзячнасць або прасякнуты ўдзячнасцю.

У. чытач.

Я вам вельмі ў. за дапамогу.

У. позірк.

2. перан. Які абяцае добрыя вынікі, плён, які можа апраўдаць затрачаныя сілы, сродкі.

Удзячная праца.

удму́рты, -аў, адз. -у́рт, -а, м.

Народ угра-фінскай моўнай групы, які складае асноўнае насельніцтва Удмурцкай Рэспублікі, што ўваходзіць у склад Расійскай Федэрацыі.

|| ж. удму́ртка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. удму́рцкі, -ая, -ае.