Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ска́льпель, -я, мн. -і, -яў, м.

Невялікі хірургічны нож.

Светлавы скальпель (спец.) — лазерны прамень, які выкарыстоўваецца ў хірургіі для рассячэння тканак.

|| прым. ска́льпельны, -ая, -ае.

скама́ндаваць гл. камандаваць.

скамаро́ства, -а, н.

1. Занятак, прафесія скамарохаў.

2. Блюзнерства, крыўлянне, камедыянцтва (разм., неадабр.).

|| прым. скамаро́шскі, -ая, -ае.

Скамарошскае выступленне.

скамаро́х, -а, мн. -і, -аў, м.

1. У Старажытнай Русі: вандроўны акцёр, спявак-музыкант, вастраслоў і акрабат.

2. перан. Пра несур’ёзнага чалавека, які пацяшае іншых сваімі камедыянцкімі, штукарскімі выхадкамі (разм., неадабр.).

|| прым. скамаро́хаў, -ава.

скамаро́шнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Паводзіць сябе несур’ёзна, як скамарох; крыўляцца.

|| наз. скамаро́шнічанне, -я, н.

скамбінава́ць гл. камбінаваць.

скаме́чваць гл. скамячыць.

скампанава́ць гл. кампанаваць.

скампілява́ць гл. кампіляваць.

скамплектава́ць гл. камплектаваць.