наро́дны, -ая, -ае.
1. гл. народ.
2. Які належыць усяму народу, дзяржаўны.
Народная гаспадарка
3. Цесна звязаны з народам, уласцівы духу народа, яго культуры, светапогляду.
Народная паэзія.
4. У складзе некаторых назваў устаноў, арганізацый, пасад.
Н. суд.
Н. кантроль.
5. У складзе ганаровых званняў якія надаюцца дзеячам культуры.
Н. паэт. Н. мастак.
|| наз. наро́днасць, -і, ж. (да 3 знач.).
наро́кам, прысл. (разм.).
1. Жартам, не ўсур’ёз.
Я гэта н. сказаў.
2. Наўмысна.
Стукнуць н.
наро́схрыст, прысл.
Расшпіліўшыся, расхінуўшы краі вопраткі.
Паліто н.
◊
Душа наросхрыст — пра адкрытага, шчырага чалавека.
наро́шчванне гл. нарасціць.
наро́шчваць гл. нарасціць.
на́рты, -аў, адз. на́рта, -ы, ДМ -рце, ж.
Доўгія, вузкія сані ў народаў Поўначы для язды на сабаках або аленях.
|| прым. на́ртавы, -ая, -ае.
Н. шлях.
нарубі́ць, -рублю́, -ру́біш, -ру́біць; -ру́блены; зак., чаго (спец.).
Вырубіць, здабыць у шахце (пра каменны вугаль).
Н. вугалю.
нарука́ўнік, -а, мн. -і, -аў, м.
Чахол, які надзяваецца зверху рукавоў сарочкі, пінжака (да локцяў) для аховы іх ад забруджвання, зносу ў час работы.
нарука́ўны, -ая, -ае.
Які знаходзіцца на рукаве.
Н. знак.
Нарукаўная павязка.