Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

напаўпусты́, -а́я, -о́е.

Не зусім напоўнены, напалову пусты.

Напаўпустая зала.

напаўразбу́раны, -ая, -ае.

Разбураны часткова, не да канца.

Н. замак.

напаўсагну́ты, -ая, -ае.

Трохі, не зусім сагнуты.

Н. цвік.

Напаўсагнутыя ногі.

напаўсо́нны, -ая, -ае.

1. Які не зусім прачнуўся або не зусім заснуў.

Напаўсоннае дзіця.

2. Амаль без сну.

Напаўсонная ноч.

напаўхмызня́к, -у́, мн. -і́, -о́ў, м.

Расліна з драўлянымі ніжнімі і травяністымі верхнімі часткамі.

|| прым. напаўхмызняко́вы, -ая, -ае.

напаўцёмны, -ая, -ае.

Слаба асветлены.

Н. пакой.

напаце́лы, -ая, -ае (разм.).

Пакрыты вільгаццю; запацелы.

Напацелае акно.

напаце́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -е́е; зак.

Пакрыцца вільгаццю, запацець.

Шыбы напацелі.

напача́тку, прысл. (разм.).

Спярша, спачатку.

Н. ўсё было добра.

напая́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак., што і чаго.

Паяннем прымацаваць або, прыпайваючы, падоўжыць што-н.

Н. канец восі.

|| незак. напа́йваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. напа́йванне, -я, н. і напа́йка, -і, ДМ -па́йцы, ж.