Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

нале́гчы, -ля́гу, -ля́жаш, -ля́жа; налёг, -лягла́ іе́гла, -лягло́ іе́гла; наля́ж; зак.

1. на каго-што. Наваліцца на каго-, што-н., націснуць сваім цяжарам.

Н. плячом на дзверы.

2. перан., на што. З сілай пачаць дзейнічаць якой-н. прыладай.

Н. на вёслы.

3. перан., на што. Пачаць энергічна рабіць што-н., займацца чым-н. (разм.).

Н. на вучобу.

Н. на работу.

|| незак. наляга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

на́ледзь, -і, ж.

Ледзяная корка, якая ўтвараецца ў выніку замярзання вады, што выйшла на паверхню, а таксама слой лёду рознай таўшчыні, які намярзае на чым-н.

Н. на акне.

нале́жаць, -жу, -жыш, -жыць; незак.

1. каму. Быць, з’яўляцца ўласнасцю каго-, чаго-н., знаходзіцца ў распараджэнні каго-н.

Нетры зямлі належаць дзяржаве.

Будучае належыць моладзі.

2. да каго-чаго. Адносіцца да якой-н. групы, уваходзіць у склад чаго-н.

Н. да механізатараў.

3. каму-чаму. Быць уласцівым каму-, чаму-н.; заключацца ў кім-, чым-н.

Важная роля належыць культуры.

4. безас., каму. Падлягаць выплаце, выдачы за што-н.

Належыць заплаціць за нумар у гасцініцы.

5. безас., каму і без дап. Быць устаноўленым, вызначаным.

Паставым належыць мець пісталеты.

6. безас., з інф., каму. Быць неабходным.

Перш за ўсё належала сабраць насенне.

Дэпутату належала яшчэ раз сустрэцца з выбаршчыкамі.

Як (і) належыць (разм.) — як патрэбна, як мае быць.

нале́жны, -ая, -ае.

Такі, які павінен быць; неабходны, патрэбны.

Н. парадак.

Прыняць належныя меры.

нале́зці, -ле́зу, -ле́зеш, -ле́зе; нале́з, -зла; -ле́зь; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Улезці куды-н. у вялікай колькасці.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), каго-што. Пра адзежу, абутак: надзецца.

Боты не налезлі на ногі.

3. на каго-што і без дап. Насунуцца, наваліцца на каго-, што-н.

Льдзіна налезла на льдзіну.

|| незак. нала́зіць, -ла́жу, -ла́зіш, -ла́зіць.

нале́та, прысл. (разм.).

Будучым летам, у будучым годзе.

Не паступіў у інстытут сёлета, паступіш н.

налёт, -у, М -лёце, мн. -ы, -аў, м.

1. гл. наляцець.

2. Раптоўны ваенны ўзброены напад на каго-, што-н.

Паветраны н.

Агнявы н.

3. Напад з мэтай грабяжу.

Бандыцкі н.

4. Тонкі слой чаго-н. на паверхні.

Н. пылу.

Н. іржы.

5. перан., чаго. Пра што-н., звязанае з унутраным станам, пачуццямі.

Артыкул з налётам гумару.

6. Колькасць налятанага часу або налятанай адлегласці.

На яго рахунку 500 тысяч кіламетраў налёту.

З налёту (разм.) — не спыняючы руху, на поўным ходзе.

налётам, прысл. (разм.).

Раптоўна; знянацку.

Захапіць штаб праціўніка н.

налётчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Грабежнік, той, хто займаецца налётамі (у 3 знач.).

|| ж. налётчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

наліва́цца гл. наліцца.