Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

накле́іць, -ле́ю, -ле́іш, -ле́іць; -ле́ены; зак.

1. што. Прымацаваць што-н. пры дапамозе клею.

Н. афішу.

2. чаго. Склейваючы, зрабіць нейкую колькасць чаго-н.

Н. канвертаў.

|| незак. накле́йваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. накле́йванне, -я, н. і накле́йка, -і, ДМ -кле́йцы, ж.

накле́йка, -і, ДМ -кле́йцы, ж.

1. гл. наклеіць.

2. мн. -і, -кле́ек. Этыкетка, ярлык і пад., якія наклеены на што-н.

Н. на чамадане.

наклёпванне гл. накляпаць¹.

наклёпваць гл. накляпаць¹.

наклёпка, -і, ДМ -пцы, ж.

1. гл. накляпаць¹.

2. Тое, што накляпана на што-н.

Металічная н.

наклі́каць, -клічу, -клічаш, -кліча; -кліч; -кліканы; зак.

1. каго. Наззываць, запрасіць у вялікай колькасці.

Н. гасцей на вяселле.

2. перан., што і чаго. Выклікаць якім-н. учынкам, словам і пад. што-н. непрыемнае, непажаданае; напрарочыць.

Н. бяду ў хату.

|| незак. накліка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

наклю́нуты, -ая, -ае.

1. Прабіты дзюбай (пра шкарлупіну яек, з якіх вылупліваюцца птушаняты).

Наклюнутае яйцо.

2. Які пачаў прарастаць, распускацца.

Наклюнутае зерне.

наклю́нуцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -нецца; зак.

1. Стаць прабітым дзюбай (пра шкарлупіну яек, з якіх вылупліваюцца птушаняты).

2. Пра зерне, пупышкі: пачаць прарастаць, распускацца.

3. перан. Выпадкова трапіцца, абазначыцца, намеціцца (разм.).

Наклюнулася добрая работа.

|| незак. наклёўвацца, -аецца.

накляпа́ць¹, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак. (спец.).

1. што. Прыкляпаць што-н. да чаго-н.

2. чаго. Кляпаннем зрабіць пэўную колькасць чаго-н.

3. што. Ударамі малатка навастрыць (касу).

Н. касу.

|| незак. наклёпваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. наклёпка, -і, ДМ -пцы, ж. і наклёпванне, -я, н.

накляпа́ць², -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., на каго (што) (разм.).

Нагаварыць на каго-н., узвесці паклёп.

Дарэмна накляпалі на чалавека.