накі́нуць, -ну, -неш, -не; -кінь; -нуты; зак., што.
1. Кінуўшы наверх, прыкрыць, накрыць каго-, што-н.
Н. на плечы хустку.
2. Тое, што і набавіць (разм.).
Н. некалькі тысяч.
|| незак. накіда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і накі́дваць, -аю, -аеш, -ае.
|| прым. накідны́, -а́я, -о́е.
на́кіп, -у, м.
1. Пена, якая ўтвараецца на паверхні вадкасці пры кіпенні, а таксама цвёрды асадак на сценках пасуды, у якой што-н. кіпяцяць.
Н. на супе.
Н. у чайніку.
2. перан. Тое, што накіпела ў сэрцы, на душы; цяжкае пачуццё ад чаго-н. непрыемнага.
накіпе́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -пі́ць; зак.
1. Сабрацца, асесці (пра накіп).
2. перан. Сабрацца ў сэрцы, душы, перапоўніць сэрца, душу (пра гнеў, крыўду).
На душы накіпела (безас.).
|| незак. накіпа́ць, -а́е.
накірава́насць, -і, ж.
1. Засяроджанасць, паглыбленасць думак, жаданняў, пачуццяў.
2. Напрамак, выражаны ў працы, творы і пад.
Ідэйная н. твора.
накірава́нне, -я, н.
1. гл. накіраваць.
2. Кірунак развіцця якога-н. дзеяння.
Даць н. справе.
3. мн. -і, -яў. Дакумент аб прызначэнні на работу, на лячэнне, абследаванне і пад.
Атрымаць н. на працу.
накірава́цца, -ру́юся, -ру́ешся, -ру́ецца; -ру́йся; зак.
Пайсці, паехаць куды-н., да каго-, чаго-н., рушыць у якім-н. кірунку.
Н. ў горад.
Н. ў лес.
|| незак. накіро́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
накірава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак.
1. каго-што. Вызначыць, надаць кірунак руху каму-, чаму-н.
Н. машыны ў горад.
2. Сканцэнтраваць што-н. на кім-, чым-н., супраць чаго-н.
Н. усе сілы на выкананне задання.
Н. увагу.
3. каго-што. Паслаць, адправіць, даць прызначэнне.
Н. хворага да ўрача.
4. каго (што). Даючы парады, навучыць чаму-н. добраму.
Н. на правільны шлях.
|| незак. накіро́ўваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. накірава́нне, -я, н. (да 2 знач.).
накла́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.
1. Дэталь, якая накладваецца на што-н. для ўмацавання.
Ствольная н.
2. Памылка, пралік (разм.).
Атрымалася н.
накладны́, -а́я, -о́е.
1. Які накладваецца, прымацоўваецца зверху чаго-н.; які пакрывае тонкім слоем што-н.
Накладныя кішэні.
Накладное серабро.
2. у знач. наз. накладна́я, -о́й, мн. -ы́я, -ы́х, ж. Дакумент, па якім здаецца або прымаецца груз, перадаецца тавар.
Прыняць прадукты па накладной.
○
Накладныя выдаткі — дадатковыя выдаткі на гаспадарча-арганізацыйныя патрэбы.
накла́сці, -ладу́, -ладзе́ш, -ладзе́; -ладзём, -ладзяце́, -ладу́ць; -ла́ў, -ла́ла; -ладзі́; -ла́дзены; зак.
1. што і чаго. Кладучы, напоўніць чым-н.
Н. воз дроў.
2. Замацаваць што-н. на частцы паверхні.
Н. павязку.
3. што на каго. Падвергнуць чаму-н. каго-н.; прызначыць што-н.
Н. спагнанне.
Н. штраф.
4. чаго. Развесці (пра агонь).
Н. агню.
5. перан., што. Пакінуць след, адбітак на кім-н.
Вайна наклала свой адбітак на жыццё вёскі.
6. Пабіць каго-н. (разм., груб.).
|| незак. наклада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і накла́дваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 і 2 знач.).