Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

удзе́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто ўдзельнічае ў чым-н.

У. спаборніцтваў.

|| ж. удзе́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

удзе́льнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак., у чым.

Прымаць удзел у чым-н.

У. у выбарах.

У. у баі.

У. у мастацкай самадзейнасці.

удзе́льны¹, -ая, -ае (кніжн.).

Які мае непасрэдныя адносіны, дачыненне да чаго-н.

|| наз. удзе́льнасць, -і, ж.

удзе́льны² гл. удзел².

удзе́льны³, -ая, -ае (спец.).

Які мае адносіны да адзінкі аб’ёму, масы і пад.

У. аб’ём.

Удзельная цеплаёмістасць.

Удзельная вага (вага адзінкі аб’ёму рэчыва).

удзе́нь, прысл.

Днём.

удзесяцёх, прысл.

У колькасці дзесяці чалавек (толькі пра мужчын ці толькі пра жанчын).

удзесяцяры́х, прысл.

Колькасцю ў дзесяць асоб рознага полу або істот ніякага роду.

удзесяцяры́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ы́цца; зак.

Павялічыцца, узмацніцца ў дзесяць разоў, у многа разоў.

Намаганні ўдзесяцярыліся.

|| незак. удзесяцяра́цца, -а́ецца.

удзесяцяры́ць, -ру́, -ры́ш, -ры́ць; -ры́м, -рыце́, -ра́ць; -ро́ны; зак., што.

Павялічыць, узмацніць у дзесяць разоў, у многа разоў.

У. сваё багацце.

У. намаганні.

|| незак. удзесяцяра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.