танцо́р, -а, мн. -ы, -аў, м.
Той, хто танцуе, умее танцаваць.
Хлопец гэты і т., і спявак.
|| ж. танцо́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.
танцо́ўшчык, -а, мн. -і, -аў, м.
Артыст балета, выканаўца танцаў.
|| ж. танцо́ўшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.
танцпляцо́ўка, -і, ДМ -цо́ўцы, мн. -і, -цо́вак, ж.
Спецыяльна абсталяваная адкрытая пляцоўка для танцаў.
танцу́лькі, -лек (разм., іран.).
Вечар з танцамі, вечарынка.
У яе т. у галаве.
танчэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е; незак. (разм.).
Станавіцца танчэйшым, больш тонкім.
Лёд танчэе з краёў.
|| зак. патанчэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е.
тонка... (а таксама танка...¹).
Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:
1) тонкі (у 1 і 7 знач.), напр.: тонкавалакністы, тонкадашчаны, тонкапрадзенне, тонкаслаёвы, тонкасцябловы, тонказавостраны, тонкапсіхалагічны;
2) дробны (у 1 знач.), напр.: тонкаабмалочаны, тонказярністы, тонкакрышталічны, тонкапрасеяны, тонкапясчаны, тонкаразмолаты, тонкараспылены, тонкаструктурны.