Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

та́інства, -а, мн. -ы, -аў, н.

Хрысціянскі абрад, які валодае цудадзейнай сілай і пасылае веруючым Боскую ласку.

таі́цца, таю́ся, то́ішся, то́іцца; незак.

1. Не расказваць чаго-н., утойваючы ад іншых; праяўляць скрытнасць.

Гаварыць і не т.

2. Хавацца.

Т. пад кустом.

3. Быць, існаваць у кім-, чым-н. у схаваным выглядзе, не праяўляючыся.

У душы таілася трывога.

таі́ць, таю́, то́іш, то́іць; то́ены; незак., што.

1. Трымаць у тайне, утойваць ад іншых што-н.

Т. сваё мінулае.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Мець, заключаць у сабе што-н. знешне непрыкметнае, яшчэ не выяўленае.

Зямля тоіць у сваіх нетрах яшчэ многа невядомага.

тайга́, -і́, ДМ тайзе́, ж.

Хваёвыя лясы на поўначы Еўропы, Азіі і Амерыкі.

Сібірская т.

|| прым. тае́жны, -ая, -ае і тайго́вы, -ая, -ае.

тайко́м, прысл.

Употай, непрыкметна.

Прабрацца т.

тайм, -а, мн. -ы, -аў, м.

У спартыўных гульнях: вызначаны адрэзак часу, на працягу якога ідзе гульня.

Закончыўся першы т. футбольнага матча.

тайме́нь, -я, мн. -і, -яў, м.

Рыба сямейства ласасёвых, якая водзіцца ў рэках Сібіры.

тайм-а́ўт, -а, М -а́ўце, мн. -ы, -аў, м.

Прадугледжаны правіламі спартыўнай гульні кароткатэрміновы перапынак па просьбе каманды ці трэнера.

Выкарыстаць т.

Узяць т.

та́йна, -ы, мн. -ы, тайн і -аў, ж.

1. Тое, што хаваецца ад іншых, што вядома не ўсім; сакрэт.

Захаваць тайну.

Ваенная т.

2. Тое, што яшчэ не пазнана; нявыяўленая ўнутраная сутнасць з’явы, прадмета.

Тайны прыроды.

3. Тое, чым чалавек яшчэ не авалодаў.

Т. галактыкі.

та́йнапіс, -у, мн. -ы, -аў, м.

Умоўнае тайнае пісьмо; крыптаграфія.

|| прым. тайнапі́сны, -ая, -ае.