Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

стра́ўліваць² гл. стравіць².

стра́ўнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Орган стрававання чалавека і жывёл.

|| прым. стра́ўнікавы, -ая, -ае.

стра́ўны гл. страва.

страфа́, -ы́, мн. стро́фы і (з ліч. 2, 3, 4) страфы́, строф, ж.

У вершаскладанні: інтанацыйна-сэнсавае аб’яднанне некалькіх вершаваных радкоў, звязаных рыфмамі; адносна закончаная частка вершаванага твора.

|| прым. страфі́чны, -ая, -ае.

страх, -у, мн. стра́хі, -аў, м.

1. Пачуццё і стан вельмі моцнага спалоху.

Самлець ад страху.

2. у знач. вык. Страшна (разм.).

Мароз такі — проста с.

3. у знач. прысл. Надзвычай многа (разм.).

Грыбоў у лесе с.!

Набрацца страху — некаторы час знаходзіцца ў стане моцнай боязі.

На свой страх (рабіць што-н.) — на сваю адказнасць, рызыку.

Пад страхам чаго — пад пагрозай.

Трымаць у страху каго-н. — падначаліць сабе пагрозамі.

У страха вочы вялікія — баязліўцу заўсёды страшна (прыказка).

страха́, -і́, ДМ страсе́, мн. стрэ́хі і (з ліч. 2, 3, 4) страхі́, стрэх, ж.

1. Верхняя покрыўная частка будынка, якая засцерагае яго ад атмасферных з’яў.

Саламяная с.

Шыферная с.

Чарапічная с.

2. перан. Пра дом, прытулак.

Мець страху над галавой.

|| памянш. стрэ́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

страхава́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Асоба або ўстанова, якая страхуе сябе або сваю маёмасць.

|| ж. страхава́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

страхава́нне, -я, н.

1. гл. страхаваць.

2. Від забеспячэння і пакрыцця матэрыяльных страт, прычыненых няшчаснымі выпадкамі, стыхійнымі бедствамі і інш., якія бярэ на сябе спецыяльная арганізацыя ў адносінах да асоб або ўстаноў, што рэгулярна плацілі грашовыя ўзносы.

страхава́цца, страху́юся, страху́ешся, страху́ецца; страху́йся; незак.

1. Страхаваць (у 1 знач.) сябе, сваю маёмасць.

С. на выпадак няшчасця.

2. перан. Засцерагаць сябе ад чаго-н. непрыемнага, непажаданага.

|| зак. застрахава́цца, -страху́юся, -страху́ешся, -страху́ецца; -страху́йся.

страхава́ць, страху́ю, страху́еш, страху́е; страху́й; страхава́ны; незак.

1. каго-што. Праводзіць страхаванне (у 2 знач.), заключаць дагавор аб страхаванні.

С. жыццё.

С. маёмасць.

С. жыллё.

2. перан., каго-што. Засцерагаць ад чаго-н. непрыемнага, непажаданага.

С. сябе ад непатрэбных эмоцый.

3. перан., каго (што). Засцерагаць ад няшчасных выпадкаў пры выкананні гімнастычных практыкаванняў, небяспечнай работы і пад. (спец.).

С. электраманцёра.

|| зак. застрахава́ць, -страху́ю, -страху́еш, -страху́е; -страху́й; -страхава́ны (да 1 і 2 знач.).

|| звар. страхава́цца, страху́юся, страху́ешся, страху́ецца; страху́йся; зак. застрахава́цца, -страху́юся, -страху́ешся, -страху́ецца; -страху́йся (да 1 і 2 знач.).

|| наз. страхава́нне, -я, н. і страхо́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (да 1 і 2 знач.).

Страхаванне жыцця (на выпадак смерці).

Сацыяльнае страхаванне — страхаванне па матэрыяльным забеспячэнні ў старасці, пры інваліднасці, хваробе і пад.

Страхоўка жывёлы.

|| прым. страхавы́, -а́я, -о́е (да 1 і 2 знач.) і страхо́вачны, -ая, -ае (да 3 знач.).

Страхавы выпадак.

Страхавы збор.

Страховачная тэхніка.

Страховачны пояс спартсмена.