Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

скало́ць², скалю́, ско́леш, ско́ле; скалі́; ско́латы; зак., што.

1. Змацаваць разам што-н., сашпільваючы.

С. кускі матэрыі.

С. шпількай пояс.

2. і каго. Зраніць у многіх месцах чым-н. вострым, калючым.

С. ногі іржышчам.

|| незак. ско́лваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. ско́лка, -і, ДМ -лцы, ж. і ско́лванне, -я, н.

скалупа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што (разм.).

1. Калупаючы, садраць.

С. больку.

2. Калупаючы, сапсаваць.

С. стол цвіком.

|| незак. скалу́пваць, -аю, -аеш, -ае і скалу́пліваць, -аю, -аеш, -ае.

скалупну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак. што (разм.).

Калупаючы, здзерці што-н.

С. струп з болькі.

скалыхну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак.

1. Зварухнуцца, захістацца.

Паверхня вады скалыхнулася.

Калыска скалыхнулася (гайданулася з боку ў бок).

2. перан. Узрушыцца, захвалявацца, прыйсці ў рух.

Бач, ад песні яго скалыхнуўся народ.

скалыхну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., каго-што.

1. Зварухнуць, захістаць, прымусіць калыхацца.

Вецер скалыхнуў жыта.

С. калыску (гайдануць з боку ў бок).

2. перан. Усхваляваць, узрушыць; парушыць спакой.

Навіна скалыхнула народ.

скалькава́ць гл. калькаваць.

скалькулява́ць гл. калькуляваць.

ска́льны, -ая, -ае.

Камяністы, які складаецца з каменных горных парод (спец.), які робіцца ў камяністым грунце.

С. грунт.

Скальныя работы.

скальп, -а, мн. -ы, -аў, м.

Зрэзаная з галавы скура з валасамі.

Зняць с.

скальпава́ць, -пу́ю, -пу́еш, -пу́е; -пу́й; -пава́ны; зак. і незак., каго-што.

Зняць (знімаць) скальп.

|| наз. скальпава́нне, -я, н.

|| зак. таксама аскальпава́ць, -пу́ю, -пу́еш, -пу́е; -пу́й; -пава́ны.