Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

нармірава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак. і незак., што.

Тое, што і нармаваць.

|| наз. нармірава́нне, -я, н. і нарміро́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

|| прым. нарміро́вачны, -ая, -ае.

нарміро́ўшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст па нарміроўцы чаго-н.

|| ж. нарміро́ўшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

наро́г, -а, Мо́зе, мн. -і, -аў, м.

Частка плуга, якая падразае пласт зямлі знізу і перадае яго на адвал.

|| прым. наро́жны, -ая, -ае.

наро́д, -а і -у, мн. -ы, -аў, м.

1. -а. Усё насельніцтва пэўнай дзяржавы, жыхары краіны.

Н.

Беларусі.

2. -а. Працоўная маса насельніцтва той ці іншай краіны.

Працоўны н.

Выхадцы з народа.

3. -а. Розныя формы гістарычных супольнасцей (племя, народнасць, нацыя).

Беларускі н.

4. -у, толькі адз. Людзі.

На мітынг прыйшло многа народу.

|| прым. наро́дны, -ая, -ае.

Народная творчасць.

народанасе́льніцтва, -а, н.

Насельніцтва краіны, якой-н. тэрыторыі.

народаўла́ддзе, -я, н.

Улада народа, дэмакратыя.

Органы народаўладдзя.

народнагаспада́рчы, -ая, -ае.

Які мае адносіны да народнай гаспадаркі.

Прадпрыемства народнагаспадарчага значэння.

наро́днасць, -і, мн. -і, -ей, ж.

1. гл. народны.

2. Устойлівая супольнасць людзей, заснаваная на агульнасці мовы, тэрыторыі, эканамічнага жыцця, якая папярэднічае нацыі.

Паўночныя народнасці.

3. Нацыянальная, народная (у 3 знач.) самабытнасць.

Н. паэзіі Янкі Купалы.

наро́днік, -а, мн. -і, -аў, м.

Паслядоўнік народніцтва.

|| ж. наро́дніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. наро́дніцкі, -ая, -ае.

наро́дніцтва, -а, н.

Грамадска-палітычны рух у Расіі ў 2-й палавіне 19 ст., які ідэалізаваў сялянскую абшчыну і імкнуўся цераз яе ажыццявіць ідэі сялянскай дэмакратыі і пераходу да сацыялізму, мінуючы капіталізм.

|| прым. наро́дніцкі, -ая,-ае.