Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

напаўасве́тлены, -ая, -ае.

Слаба, недастаткова асветлены.

Напаўасветленая зала.

напаўго́ласу, прысл.

Не на поўны голас.

Спяваць н.

напаўзабы́ты, -ая, -ае.

Амаль забыты.

Н. вобраз.

напаўзці́, -паўзу́, -паўзе́ш, -паўзе́; -паўзём, -паўзяце́, -паўзу́ць; напо́ўз, -паўзла́, -паўзло́; -паўзі́; зак.

1. на каго-што. Паўзучы, наткнуцца на што-н.

Н. на камень.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прыпаўзці, запаўзці куды-н. у вялікай колькасці.

Напаўзло мурашак у хату.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Насунуцца, засланяючы сабой што-н.

Напаўзлі хмары з поўначы.

Шапка напаўзла на вочы.

|| незак. напаўза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

напаўкро́ўны, -ая, -ае.

Які атрымліваецца ад скрыжавання чыстакроўнай пароды з простай; не чыстакроўны.

напаўкру́глы, -ая, -ае.

Які мае форму паўкруга.

Напаўкруглае акно.

напаўмёртвы, -ая, -ае.

1. Амаль мёртвы, блізкі да смерці.

Н. чалавек.

2. перан. Бязлюдны, пусты.

Напаўмёртвая пустыня.

напаўне́нне гл. напоўніцца, напоўніць.

напаўня́цца гл. напоўніцца.

напаўня́ць гл. напоўніць.