Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

навасе́лле, -я, мн. -і, -яў, н.

1. Перасяленне, пасяленне на новае месца, у новае жыллё.

Радасць наваселля.

2. Свята з выпадку пасялення на новым месцы; уваходзіны.

Справіць н.

|| прым. навасе́льны, -ая, -ае.

навасёл, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Той, хто пасяліўся ў новым доме або кватэры.

Першыя навасёлы.

2. Новы пасяленец, жыхар, які аднекуль прыехаў.

Радасна сустрэць навасёлаў.

|| ж. навасёлка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак.

наваскава́ць гл. васкаваць.

наваспе́чаны, -ая, -ае (іран., жарт.).

Нядаўна створаны, арганізаваны або які нядаўна стаў кім-н., атрымаў якую-н. пасаду, званне.

Н. праект.

Н. студэнт.

навастры́ць гл. вастрыць.

на́ват, часц.

1. Ужыв. для ўзмацнення сэнсавай выразнасці таго слова, да якога адносіцца.

Прыйшлі на вяселле н. з далёкіх вёсак.

2. у знач. злуч. Далучае члены сказа і сказы са знач. удакладнення, дабаўлення.

Стаяла спякота, н. лужыны высахлі.

нава́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто ўносіць і ажыццяўляе новыя, прагрэсіўныя ідэі, прыёмы ў якой-н. галіне дзейнасці.

Наватары вытворчасці.

|| ж. нава́тарка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак (разм.).

|| прым. нава́тарскі, -ая, -ае.

нава́тарства, -а, н.

1. Дзейнасць наватараў.

Н. ў тэхніцы.

2. Усё новае, прагрэсіўнае, што ўводзіцца ў якой-н. галіне дзейнасці.

Н.

Алеся Разанава ў паэзіі.

|| прым. нава́тарскі, -ая, -ае.

нава́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Нешта новае, новаўвядзенне.

2. У юрыспрудэнцыі — спыненне ранейшага абавязацельства па дамоўленасці бакоў і замена яго новым абавязацельствам (спец.).

навашчы́ць гл. вашчыць.