Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова ∙ Скарачэнні

ко́лкі², -ая, -ае.

Які лёгка колецца.

Колкія дровы.

|| наз. ко́лкасць, -і, ж.

ко́лькасць, -і, ж.

1. Велічыня, лік, аб’ём, маса.

Вялікая к. дрэў у парку.

К. ападкаў за суткі.

2. Філасофская катэгорыя, якая характарызуе прадметы і з’явы навакольнага свету з боку велічыні, аб’ёму, ліку, ступені развіцця, тэмпаў змянення і інш. (выкарыстоўваецца ва ўзаемадзеянні з катэгорыяй якасці).

Пераход колькасці ў якасць.

|| прым. ко́лькасны, -ая, -ае.

ко́лькі, Р ко́лькіх, займ. і ко́лькі, прысл.

1. займ. і прысл. пыт. Абазначае пытанне пра колькасць чаго-н.: якая колькасць? як многа?

К. часу? К. табе гадоў? К. каштуе часопіс?

2. займ. і прысл. азнач. У клічных сказах абазначае вялікую колькасць чаго-н.: якая колькасць! як многа!

К. зорак на небе!

К. радасці!

3. прысл. меры і ступені. Абазначае меру і ступень чаго-н.

К. таго дня зімою.

К. еду, а канца ўсё няма.

4. займ. і прысл. адносныя. Ужыв. як злучальнае слова:

а) у даданых дапаўняльных сказах.

Дзеці дрэнна адчуваюць, к. праходзіць часу;

б) у даданых азначальных сказах і сказах меры і ступені.

Буду працаваць, к. дазволіць здароўе.

5. у знач. ліч. Выражае няпэўную колькасць, некалькі (разм.).

Палажы ў сумку к. яблыкаў.

Хвілін праз к. пачнецца новы мастацкі фільм.

◊

Колькі ёсць духу (сілы) (разм.) —

1) вельмі хутка (бегчы, ехаць);

2) вельмі моцна (крычаць, клікаць на дапамогу).

ко́лькі-не́будзь,

1. займ. і прысл. Некалькі, няпэўная колькасць.

У цябе ёсць к. грошай.

2. прысл. неазнач. У якой меры, ступені, наколькі.

Ты хоць к. думай над сваімі ўчынкамі.

кольт, -а, М -льце, мн. -ы, -аў, м.

Рэвальвер (а таксама кулямёт або іншая стралковая зброя) асобай сістэмы.

ко́льца, -а, мн. ко́льцы і (з ліч. 2, 3, 4) кальцы́, ко́льцаў, н.

1. Прадмет, звычайна металічны, які мае форму вобада, абруча, акружнасці.

Кольцы дроту.

Гімнастычныя кольцы.

2. Тое, што мае форму такога прадмета.

Кольцы дыму.

ко́льчаты, -ая, -ае.

1. Які складаецца з кольцаў.

К. ланцуг.

2. Як састаўная частка батанічных і заалагічных назваў.

Кольчатыя чэрві.

ко́лючы, -ая, -ае.

1. Такі, якім можна ўкалоць, пракалоць што-н.

Колючая зброя.

2. Які стварае адчуванне ўколу (уколаў).

К. боль.

Ко́ляды гл. Каляды.

ком, -а, мн. камы́, камо́ў, м.

Круглаваты, звычайна зацвярдзелы кавалак якога-н. мяккага, рыхлага рэчыва, а таксама пра што-н. скамечанае, скручанае.

К. зямлі.

К. цеста.

К. паперы.

Згарнуць посцілку ў к.

◊

Ком у горле; ком падкаціўся (падступіў) да горла — пра спазмы ў горле пры адчуванні моцнай крыўды, радасці і пад.