Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

катэго́рыя, -і, мн. -і, -рый, ж.

1. У філасофіі: асноўнае паняцце, якое адлюстроўвае найбольш істотныя сувязі і адносіны рэальнай рэчаіснасці і пазнання.

К. часу.

К. формы і зместу.

2. У навуковай тэрміналогіі: родавое паняцце, якое абазначае разрад з’яў, прадметаў ці найбольш агульную іх прымету.

Граматычныя катэгорыі.

К. роду.

Гістарычныя катэгорыі.

3. Група асоб, аднародных прадметаў, з’яў, аб’яднаных агульнасцю якіх-н. прымет.

Розныя катэгорыі людзей.

|| прым. катэгарыя́льны, -ая, -ае (да 1 знач.; кніжн.).

катэ́дж, -а, мн. -ы, -аў, м.

Індывідуальны гарадскі ці сельскі жылы дом (звычайна двухпавярховы) з зямельным участкам.

К. з мансардай.

ка́тэт, -а, М -тэце, мн. -ы, -аў, м.

У матэматыцы: старана прамавугольнага трохвугольніка, якая прымыкае да яго прамога вугла.

катэхі́зіс, -а, мн. -ы, -аў, м.

Кароткі выклад хрысціянскага веравучэння ў пытаннях і адказах.