размясці́цца, -мяшчу́ся, -ме́сцішся, -ме́сціцца; зак.
Заняць месца; уладкавацца.
Р. па вагонах.
Р. на кватэры.
|| незак. размяшча́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
|| наз. размяшчэ́нне, -я, н.
размясці́ць, -мяшчу́, -ме́сціш, -ме́сціць; -ме́шчаны; зак., каго-што.
1. Расставіць або раскласці па месцах у пэўным парадку; даць кожнаму месца.
Р. тавары на паліцах.
Р. пасажыраў у вагоне.
2. Размеркаваць паміж многімі.
Р. латарэйныя білеты.
|| незак. размяшча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. размяшчэ́нне, -я, н.
размя́цца, разамну́ся, разамне́шся, разамне́цца; разамнёмся, разамняце́ся, разамну́цца; разамні́ся; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць мяккім (ад сціскання, расцірання).
Воск размяўся.
2. перан. 3 дапамогай якіх-н. рухаў прывесці цела ў стан фізічнай бадзёрасці (разм.).
Р. пасля сну.
|| незак. разміна́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
|| наз. размі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (да 2 знач.); прым. размі́начны, -ая, -ае (да 2 знач.).
Разміначная дарожка.
размя́ць, разамну́, разамне́ш, разамне́; разамнём, разамняце́, разамну́ць; разамні́; размя́ты; зак.
1. гл. мяць.
2. перан., каго-што. Рухамі прывесці цела ў стан фізічнай бадзёрасці (разм.).
Р. ногі.
|| незак. разміна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. размі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.
размяча́ць гл. размеціць.
размяша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -мяша́ны і -ме́шаны; зак., што.
Прыгатаваць што-н. шляхам размешвання лыжкай, мешалкай і пад.
Р. цукар у шклянцы чаю.
|| незак. разме́шваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. разме́шванне, -я, н.
разна... (гл. розна...).
Першая састаўная частка складаных слоў; ужыв. замест «розна...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр.: разназначны, разнаколерны.
разнабо́й, -ю, м.
Адсутнасць узгодненасці, зладжанасці, адзінства ў чымн.
Ліквідаваць р. у працы.
Р. у правапісе.
|| прым. разнабо́йны, -ая, -ае.
разнаві́днасць, -і, ж.
Прадмет або з’ява, якая ўяўляе сабой відазмяненне асноўнага віду, катэгорыі.
Р. пшаніцы.