размя́ць, разамну́, разамне́ш, разамне́; разамнём, разамняце́, разамну́ць; разамні́; размя́ты; зак.

1. гл. мяць.

2. перан., каго-што. Рухамі прывесці цела ў стан фізічнай бадзёрасці (разм.).

Р. ногі.

|| незак. разміна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. размі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)