Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

накане́чнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Невялікі каўпачок, звычайна падобны на конус, які насаджваецца на канец чаго-н. або прымацоўваецца да канца чаго-н.

Аловак з наканечнікам.

Чахол шаблі з бліскучым наканечнікам.

накане́чны, -ая, -ае.

Які знаходзіцца, прымацаваны на канцы чаго-н.

наканіфо́ліць гл. каніфоліць.

нака́паць гл. ка́паць.

накапа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што і чаго.

1. Капа́ючы, нарабіць паглыбленняў.

Н. канаў.

2. Капа́ючы, здабыць нейкую колькасць чаго-н.

Н. мех бульбы.

|| незак. нака́пваць, -аю, -аеш, -ае.

накапі́ць, -каплю́, -ко́піш, -ко́піць; -ко́плены; зак., што і чаго.

Паступова сабраць, павялічыць у якой-н. колькасці; назапасіць.

Н. грошай.

Н. вопыт.

|| незак. накапля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. накапле́нне, -я, н.

накапле́нне, -я, н.

1. гл. накапіць.

2. мн. -і, -яў. Тое, што накоплена; капітал, зберажэнні.

Дзяржаўныя накапленні.

нака́ркаць гл. каркаць.

накармі́ць гл. карміць.

накарчава́ць, -чу́ю, -чу́еш, -чу́е; -чу́й; -чава́ны; зак., чаго.

Выкарчаваць, выкапаць з карэннем пэўную колькасць пнёў і пад.

|| незак. накарчо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.