Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

на́зіркам, прысл.

Не спускаючы з вачэй (ісці, бегчы следам за кім-, чым-н.).

За незнаёмым н. краўся хлопчык.

назло́, прысл.

Наперакор, з намерам раззлаваць.

Рабіць н.

назна́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак.

1. каго (што). Прызначыць на якую-н. пасаду, працу.

Н. загадчыкам кафедры.

2. што. Намеціць, вызначыць тэрмін.

Н. сустрэчу на вечар.

3. што. Устанавіць (зарплату, пенсію і пад.).

Н. пенсію.

4. што. Прысудзіць (у якой-н. гульні).

Н. штрафны ўдар.

5. што. Паставіць знак, пазначыць меткай.

Н. дрэвы на высечку.

|| незак. назнача́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. назначэ́нне, -я, н.

назначэ́нне, -я, н.

1. гл. назначыць.

2. Тое, што і прызначэнне.

3. Прадпісанне ўрача.

Запісаць у картку н. хвораму.

назо́йлівы, -ая, -ае.

Такі, які назаляе, дакучае; надаедлівы.

Назойлівыя мухі.

Н. дождж.

|| наз. назо́йлівасць, -і, ж.

назо́ла, -ы (разм.).

1. ж. Дакука, назалянне.

2. ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -е, Т -ай (-аю), ж., мн. -ы, -зо́л. Той (тая), хто дакучае.

Не чалавек, а н.

назо́ўнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. У граматыцы: часціна мовы, якая абазначае прадмет або апрадмечанае паняцце, мае катэгорыю роду і змяняецца па склонах і ліках.

2. У матэматыцы: лік у простых дробах, які паказвае, на колькі частак падзелена адзінка.

|| прым. назо́ўнікавы, -ая, -ае.

назо́ўны,

У выразе: назоўны склон — склон, які адказвае на пытанні: хто? што?

назубі́ць, -зублю́, -зу́біш, -зу́біць; -зу́блены; зак., што і чаго (спец.).

Навастрыць, наразаючы або насякаючы зубцы.

Н. серп.

|| незак. назу́бліваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. назу́бліванне, -я, н.

назубо́к, прысл. (разм.).

Вельмі добра, на памяць.

Вывучыць н.